Украіна паставіла на мяжы з Беларуссю дзясяткі тысяч мін — генерал Наеў
Узброеныя сілы Украіны паставілі дзясяткі тысяч мін, абсталявалі больш за 60 назіральных пунктаў і больш за 15 новых апорных пазіцый у Ровенскай вобласці для ўмацавання мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў камандуючы Аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў па выніках паездкі ў гэты рэгіён.
11.08.2023 / 15:59
Скрыншот відэа
«Сёння я ўбачыў ахову дзяржаўнай мяжы на тэрыторыі Ровенскай вобласці. Тут павялічана колькасць назіральных пастоў больш чым на шэсць дзясяткаў.
Ужо выкапана больш за 15 новых апорных пазіцый. Былі закладзены дзясяткі тысяч мін», — заявіў Наеў у відэароліку, размешчаным у ягоным тэлеграм-канале.
Працягласць украінска-беларускай мяжы складае 1 084 км.
Чытайце таксама:
УСУ заклалі за тыдзень больш за 2,5 тысячы мін ля межаў з Беларуссю — генерал Наеў
Суседзі Беларусі сочаць за сітуацыяй з прыбыццём вагнераўцаў, але ўзроўню гатоўнасці не павышаюць
Украіна за 10 дзён уладкавала на мяжы з Беларуссю 30 мінных палёў