Крышціяну Раналду пагражае арышт за хрысціянскі жэст
Па законах Саудаўскай Аравіі гэта забаронена.
11.08.2023 / 16:36
Фота: Amr Nabil / AP
Форварду саудаўскага «Аль-Насра» Крышціяну Раналду можа пагражаць арышт за хрысціянскі жэст, паказаны падчас матча. Па законах Саудаўскай Аравіі гэта забаронена, паведамляе Championat.
38-гадовы партугалец адзначыўся забітым мячом у матчы клубнага Кубка арабскіх чэмпіёнаў з іракскай «Аль-Шортай» (1:0). Перад сваім фірмовым святкаваннем Раналду перахрысціўся — такі жэст забаронены ў Саудаўскай Аравіі па законе, бо лічыцца, што чалавек, які яго дэманструе, імкнецца схіліць іншых людзей да сваёй веры.
Пакараннем за такі ўчынак можа быць нават арышт. Прэцэдэнт ужо быў: экс-гулец «Аль-Насра» Хуан Пабла Піна быў арыштаваны за татуіроўку з выявай Ісуса Хрыста.
Чытайце таксама:
Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» хацеў перайсці ў «Рэал», але Анчэлоці заблакаваў трансфер
Матч Лігі чэмпіёнаў перанеслі з-за гібелі заўзятара. Ён загінуў у жорсткай бойцы
У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы
Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся