Англійская Прэм'ер-ліга толькі стартавала, а ў Холана ўжо дубль
Адна з інтрыг новага футбольнага сезона: колькі нарвежац заб'е галоў.
12.08.2023 / 09:02
Эрлінг Холан. Фота: BSR Agency / Getty Images
У пятніцу стартаваў чарговы сезон футбольнай англійскай Прэм'ер-лігі. Чэмпіянат адкрываў матч «Бернлі» — «Манчэстэр Сіці», у якога ў мінулым сезоне быў трэбл.
Чэмпіён Англіі выйграў з лікам 3:0.
Сімвалічна, што першы гол у новым сезоне АПЛ забіў найлепшы бамбардзір мінулага сезона Эрлінг Холан, зрабіўшы гэта ўжо на 4-й хвіліне.
Потым ён аформіў дубль, а фінальную кропку паставіў аўтар адзінага гола ў фінале Лігі чэмпіёнаў Родры.
Холан перайшоў у «МанСіці» ў мінулым годзе з «Барусіі» і ў першы год у англійскім чэмпіянаце забіў рэкордныя 36 галоў у 38-мі матчах, абагнаўшы Эндзі Коўла і Алана Шырэра, прычым у іх было 34 галы ў 42-х матчах.
Таксама ў нарвежца было 12 мячоў у Лізе чэмпіёнаў, тры мячы ў Кубку Англіі, адзін у Кубку лігі і чатыры за зборную — усяго 56.
Хутчэй за ўсё, 23-гадовы ўнікум стане найлепшым бамбардзірам і сёлета.
Чытайце таксама:
Крышціяну Раналду пагражае арышт за хрысціянскі жэст
Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» хацеў перайсці ў «Рэал», але Анчэлоці заблакаваў трансфер
«МанЮнайтэд» купіў галкіпера за 52,5 млн еўра, а ён узяў і прапусціў з цэнтра поля ВІДЭА