Палітвязня Аляксея Кудасава, асуджанага да 11-ці гадоў калоніі, прызналі вінаватым па новай крымінальнай справе
У Гомельскім абласным судзе 11 жніўня вынеслі яшчэ адзін прысуд па палітычнай справе палітзняволенаму мінчуку Аляксею Кудасаву. Вясной 2022 года яго ўжо асудзілі да 11-ці гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкcа, у тым ліку за стварэнне тэлеграм-канала «Каскад», піша «Вясна».
12.08.2023 / 10:34
Аляксей Кудасаў. Фота: сацсеткі
Цяпер яго судзілі паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Суддзя Вадзім Бобыраў прызначыў палітвязню сем гадоў калоніі. Шляхам частковага складання тэрмінаў да 11-ці гадоў дадалі яшчэ шэсць месяцаў зняволення.
Чытайце таксама: