Палітзняволены Іван Ракіць выйшаў на волю
Іван — жыхар Брэста, якога асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за тое, што ён нібыта 9 жніўня 2020 года ўдарыў кулаком у сківіцу падпалкоўніка міліцыі Дзягеля.
12.08.2023 / 10:59
Іван Ракіць. Фота: сацсеткі
Атрыманую супрацоўнікам траўму абвінавачанне аднесла да «лёгкіх цялесных пашкоджанняў». Мужчына на судзе сваёй віны не прызнаў.
Паводле інфармацыі брэсцкай «Вясны», 11 жніўня Іван Ракіць цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Чытайце таксама:
Выйшаў на волю палітвязень Уладзімір Шустаў