«Баварыя» абвясціла пра пераход Кейна

Пагадненне 30-гадовага форварда «Тотэнхэма» разлічана да чэрвеня 2027 года. Ён будзе выступаць за мюнхенцаў пад 9-м нумарам.

12.08.2023 / 11:22

Гары Кейн. Фота: Vince Mignott / MB Media / Getty Images

«Баварыя» ў сацсетках і на афіцыйным сайце абвясціла пра пераход форварда «Тотэнхэма» Гары Кейна.

Лонданцы атрымаюць 100 мільёнаў еўра і яшчэ 20 мільёнаў бонусамі.

Гары Кейн згуляў за «Тотэнхэм» 317 матчаў і забіў 213 мячоў, але не заваяваў з клубам ніводнага трафея.

«Баварыя» апошнія 11 гадоў запар выйгравала нямецкую Бундэслігу, а ў 2013-м і 2020-м гадах — Лігу чэмпіёнаў.

Сёння «Баварыя» ў матчы Суперкубка Нямеччыны згуляе з «Ляйпцыгам». Бундэсліга стартуе на наступным тыдні.

Чытайце таксама:

Англійская Прэм'ер-ліга толькі стартавала, а ў Холана ўжо дубль

Памёр галоўны рэдактар газеты «Прессбол» Сяргей Лісічкін

Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» хацеў перайсці ў «Рэал», але Анчэлоці заблакаваў трансфер

Nashaniva.com