Наступны тыдзень абяцае быць гарачым — да 30 градусаў і нават больш

На наступным тыдні пачне паступаць паветра з Паўночнай Афрыкі.

13.08.2023 / 11:08

Тэмпературы перавысяць норму на 4-6 градусаў ці нават, паводле іншых даных, на 8-10 градусаў, піша тэлеграм-канал «Надвор'е».

Трэба чакаць павышэння тэмпературы паветра да значэнняў +29..+31°. А па паўднёвым захадзе Беларусі магчыма і да +33°.

У Еўропе наступны тыдзень будзе яшчэ гарачэйшым — меркавана, да +35° ці нават вышэй.

Гарачыня можа пратрымацца да 22 жніўня.

Nashaniva.com