У Магілёве машына ўрэзалася ў дрэва — кіроўца загінуў

Сёння каля 14 гадзін на вуліцы Якубоўскага 50-гадовы магілёвец на аўтамабілі Hyundai урэзаўся ў прыдарожнае дрэва.

13.08.2023 / 16:02

У машыне быў толькі кіроўца. Ён загінуў.

Што стала прычынай аварыі, высвятляюць следчыя.

Nashaniva.com