Хрэнін паляцеў у Маскву
Ён возьме ўдзел у двух мерапрыемствах.
14.08.2023 / 09:02
Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны
Міністр абароны Віктар Хрэнін прыбыў з рабочым візітам у Маскву, паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.
Ён возьме ўдзел у рабоце Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму «Армія-2023» і XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы.