Юрася Губарэвіча перавялі ў Івацэвіцкі ізалятар

Кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі БНФ Юрася Губарэвіча перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Івацэвіцкага УУС. Афіцыйная прычына – у ізалятары Бярозы мала месца.

11.08.2006 / 16:35

Кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі БНФ Юрася Губарэвіча перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Івацэвіцкага УУС. Афіцыйная прычына – у ізалятары Бярозы мала месца.

Як паведаміў па тэлефоне карэспандэнту «Нашай Нівы», сябра Юр’я Зьміцер Трацьцяк, у гэты момант (12:45) ён, жонка Юрася, адвакат прыехалі ў Бярозу, каб канчаткова высьветліць абставіны пераводу ў Івацэвічы.

Учора, 10 жніўня, паведаміў сп. Трацьцяк, урэшце была прынята перадача для сп. Губарэвіча -- у тым ліку і дзякуючы таму, што была запатрабавана кніга скаргаў і прапановаў.

Нагадаем, што Юрась Губарэвіч, арганізатар летніка «Рух добрай волі» быў асуджаны 8 жніўня судом Бярозаўскага раёну на 10 сутак за выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі.

Наша Ніва