Даляр сёння падскочыў адразу на пяць капеек

На адкрыцці таргоў у Мінску даляр вырас на 4,97 капейкі да 3,2530 беларускага рубля.

14.08.2023 / 10:14

Даляр даражэе следам за абясцэньваннем расійскага рубля. У Маскве даляр на біржы каштуе ўжо больш 100 расійскіх рублёў упершыню з 23 сакавіка 2022 года.

Кітайскі юань даражэе на 5,77 капейкі да 4,4858 за 10 адзінак.

Таргі працягваюцца.

У пачатку года курсы былі наступныя:

даляр — 2,7364 (рост з пачатку года складае 46 капеек), еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Ці будзе беларускі рубель слабець далей? Тлумачыць эканаміст

Nashaniva.com