Затрымалі кіраўніка цэнтра тэхнічнай падтрымкі БелАЗ у Расіі. На ім разарвалі кашулю, каб паказаць тату з арнаментам

Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і каментарах. Цяпер ён за кратамі.

14.08.2023 / 13:23

Андрэй Фёдараў. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Андрэю Фёдараву 44 гады. Ён з Мінска, скончыў 36-ю школу ў мінскай Чыжоўцы, а пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мужчына доўгі час працаваў у цэнтрах тэхнічнай падтрымкі БелАЗаў у Расіі. З 2015-га ўзначальвае такі цэнтр у Белгародскай вобласці, у розныя часы таксама кіраваў цэнтрамі ў Мурманскай і Растоўскай абласцях.

Яго вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе і пакіданні каментароў у інтэрнэце. Адметна, што ён выдаліў свой тэлеграм-акаўнт напрыканцы 2022-га, але яго адшукалі, імаверна, праз каментары — ён даваў там шмат інфармацыі пра сябе і пакінуў іх шмат (не менш за тысячу).

Падчас затрымання губазікаўцы разарвалі або разрэзалі ягоную кашулю — гэта добра відаць на фота з іх канала. На руцэ мужчыны вялікая тату з нацыянальным арнаментам.

Андрэй Фёдараў у разрэзанай кашулі. Фота з тэлеграм-каналу ГУБАЗіК

На Андрэя Фёдарава, як паведамляе канал сілавікоў, завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com