Міністр абароны Кітая ляціць у Беларусь

Падчас візіту ў Беларусь Лі Шанфу сустрэнецца з Лукашэнкам і вайскоўцамі. Ён таксама наведае ваенныя ведамствы ў Беларусі.

14.08.2023 / 13:52

Лі Шанфу. Фота з Вікіпедыі

Міністр абароны Кітая Лі Шанфу наведае Расію і Беларусь з 14 да 19 жніўня, паведамляе Reuters.

Знаходзячыся ў Расіі, Лі возьме ўдзел у «міжнароднай сустрэчы ў пытаннях бяспекі і выступіць там з прамовай». У гэтай сустрэчы бярэ ўдзел Віктар Хрэнін.

Ён таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Міністэрства абароны Расіі.

Падчас візіту ў Беларусь Лі Шанфу сустрэнецца з Лукашэнкам і вайскоўцамі. Ён таксама наведае ваенныя ведамствы ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Хрэнін паляцеў у Маскву

Nashaniva.com