У Эквадоры забілі другога палітыка за тыдзень. Да выбараў застаецца пяць дзён

Лідара левага палітычнага руху «Грамадзянская рэвалюцыя» ў эквадорскай правінцыі Эсмеральдас Педра Брыёнеса застрэлілі невядомыя каля свайго дома, паведамілі ў панядзелак яго паплечнікі па партыі, піша Deutsche Welle.

15.08.2023 / 07:17

Будынак хуткай дапамогі ў Эквадоры. Фота: Juan Diego Montenegro / AP

Кандыдат у прэзідэнты ад «Грамадзянскай рэвалюцыі» Луіса Гансалес выказала свае спачуванні блізкім загінулага. «Эквадор перажывае самую крывавую сваю эпоху. Гэтым мы абавязаныя ўсеагульнаму патуранню няўмелага ўрада і дзяржаве, захопленай мафіяй. Мае салідарныя абдымкі сям'і калегі Педра Брыёнеса, які загінуў у гэтым гвалце», — напісала яна ў сацсетцы Х (былы Twitter).

Некалькімі днямі раней у краіне забілі яшчэ аднаго палітыка — кандыдата ў прэзідэнты ад руху «Лад» Фернанда Вільявісенсіа. Ён быў забіты трыма стрэламі ў галаву пасля перадвыбарнай сустрэчы ў Кіта.

Датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары пройдуць у Эквадоры 20 жніўня.

Чытайце таксама:

У Эквадоры кандыдата ў прэзідэнты застрэлілі проста пасля мітынгу

Nashaniva.com