Як цяпер выглядае месца выбуху ў Махачкале
15.08.2023 / 8:46
Расійскія тэлеграм-каналы «База» і «Shot» апублікавалі фота з месца выбуху на АЗС у Махачкале.
Выбух на аўтазапраўцы ў Кумтаркалінскім раёне на поўначы Махачкалы адбыўся каля 22:00. Першапачаткова загарэўся будынак аўтасэрвісу, затым агонь перакінуўся на запраўку, а потым на АЗС выбухнула газапаветраная сумесь. Пажар удалося патушыць амаль праз чатыры гадзіны пасля выбуху.
Колькасць загінулых пры выбуху на запраўцы «Нафта-24» на поўначы Махачкалы, паводле апошніх даных, вырасла да 27 чалавек, сярод іх трое дзяцей.