«Гэта заўсёды так будзе?» Мінчанка здзівілася незвычайнаму кантролю ў аўтобусе

У сацсетках разыходзіцца відэа, якое можа ўзбадзёрыць безбілетнікаў не менш, чым форменныя камізэлькі кантралёраў на прыпынку. На відэа звярнуў увагу Onliner.

15.08.2023 / 11:06

@nastyaleonenkova #минск #транспорт ♬ Funny - Gold-Tiger

«Замест кантралёра нечакана кіроўца спыніла аўтобус, зачыніла ўсе дзверы і пайшла правяраць ва ўсіх [аплату за] праезд. Цікава, гэта новаўвядзенне ці проста прынцыповы кіроўца? — задаецца пытаннем аўтар роліка ў TikTok.

Самі кантралёры кажуць, што так, так можна. Але кіроўца не можа аформіць штраф, а можа толькі высадзіць ці прымусіць купіць талон.

У прэс-службе «Мінсктранса» выданню пацвердзілі, што вадзіцель сапраўды можа правяраць білеты, заканадаўства гэта дазваляе.

У той жа час вадзіцель не ўпаўнаважаны весці адміністрацыйны працэс (гэта значыць штрафаваць за безбілетны праезд), але згодна з законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» можа адмовіць безбілетніку ў паездцы. Каб яго не высадзілі, пасажыр можа набыць талон у кіроўцы і працягнуць паездку, патлумачылі ў «Мінсктрансе».

Чытайце таксама:

У Мінскім метрапалітэне распавялі, навошта патрэбна жазло з сігнальным дыскам і якія знакі ім падаюць

У Мінску ўводзіцца адзіны праязны. Колькі ён будзе каштаваць

«На пуцях метрапалітэна высокае напружанне». Якія яшчэ існуюць стэрэатыпы пра беларускі транспарт?

Nashaniva.com