Затрымалі маці былога палітвязня і дабраахвотніка Ціхана Клюкача

Губазікаўцы сцвярджаюць, што яна цяпер у ІЧУ.

15.08.2023 / 12:22

Іна Калацкая. Фота: яе старонка «Укантакце» 

Сёння каналы берасцейскага ГУБАЗіКа паведамілі пра затрыманне 45-гадовай Іны Калацкай. Яна маці былога палітвязня і дабраахвотніка Ціхана Клюкача. Іна псіхолаг паводле адукацыі, жыве ў Брэсце.

Губазікаўцы вінавацяць жанчыну ў «датычнасці да экстрэмізму» (гэта можа значыць што заўгодна). За гэта яе, як паведамляецца, пасадзілі ў брэсцкі ІЧУ на суткі па адміністрацыйным артыкуле.

Ціхан Клюкач. Фота: фэйсбук-старонка Клюкача

Гэта не першы выпадак, калі сілавікі ціснуць на сваякоў ваяроў. Асуджаны стрыечны брат намесніка камандзіра Палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука — Сяргей Франчук. Яго адправілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму па шэрагу пратэсных артыкулаў — 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 369 (абраза прадстаўнкіа ўлады), 368 (абраза Лукашэнкі), 130 (распальванне варожасці).

Ужо ў зняволенні на Сяргея распачалі яшчэ адну крымінальную справу за абразу Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і дадалі паўгода тэрміну.

На 1,5 года калоніі асудзілі сястру добраахвотніка-каліноўца Яна Мельнікава — Вікторыю Навіцкую.

Чытайце таксама:

Сын палітыка, брат каліноўца. Палітвязні, якіх пасадзілі ў знак помсты сваякам

Сілавікі прымусілі маці яшчэ аднаго каліноўца запісаць відэа

Супраць маці загінулага каліноўца распачалі новую крымінальную справу

Nashaniva.com