Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АГП
Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю (АГП).
15.08.2023 / 12:50
Лідар АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца ў зняволенні. Ён асуджаны на 2,5 года. Фота: unitedcivilparty / Facebook
АГП была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 28 лістапада 1995 года, перарэгістраваная 30 ліпеня 1999 года.
Лідар АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца цяпер у зняволенні. Ён асуджаны на 2,5 года.
Гэта ўжо як мінімум шосты пазоў Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, які гэтым разам разгледжаны Вярхоўным судом.
Учора Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ, якая працавала ў Беларусі амаль 30 гадоў.
Раней былі разгледжаны іскі Мінюста і ліквідаваны партыі «Зялёныя», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды.
Перарэгістрацыю прайшло тры партыі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Таксама была зарэгістравана новая партыя — «Белая Русь».
Усяго ў Беларусі на пачатку года было 15 партый.