У Нацыянальным гістарычным архіве — новы дырэктар

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі 14 жніўня ўзначаліў Міхаіл Глушакоў.

15.08.2023 / 13:04

Міхаіл Глушакоў. Фота: НГАБ

14 жніўня дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста Алег Воінаў на агульным сходзе працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва прадставіў ім новага дырэктара установы — Міхаіла Глушакова.

Воінаў выказаў упэўненасць, «што дзейнасць М.Глушакова ў мінулым, яго жыццёвы досвед і веды будуць спрыяць эфектыўнаму рашэнню задач, якія стаяць перад Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі».

Міхаіл Глушакоў нарадзіўся ў 1972 г. у Мінску. У 1994 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Па звестках «Нашай Нівы». нейкі час служыў у КДБ, але дзе канкрэтна, невядома.

Да прызначэння дырэктарам НГАБ некалькі месяцаў працаваў кансультантам у аддзеле арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводстве.

Апошнія месяцы архівы і музеі падвяргаюцца перыядычнай чыстцы ад нядобранадзейных. Так толькі з Нацыянальнага гістарычнага архіва за апошні год звольнілі 15 чалавек. 

Nashaniva.com