Лізо выключылі са спіса артыстаў-удзельнікаў Супербоўла. Днямі яе абвінавацілі ў сэксуальным гвалце

Амерыканская спявачка Лізо была выключаная са спіса артыстаў, што плануюць выступіць у перапынку Супербоўла LVII, пасля таго, як сутыкнулася з інфармацыяй пра серыю шакавальных сэксуальных дамаганняў і абвінавачанняў у гвалце з боку былых танцорак, піша Daily Mail.

15.08.2023 / 14:05

Лізо набыла славу дзякуючы хітам Truth Hurts, About Damn Time, Juice, Good As Hell і 2 Be Loved. Яна трохразовая ўладальніца «Грэмі» ў 2020 годзе. Спарк-Арэна ў Оклендзе (Новая Зеландыя). 26 ліпеня 2023 года. Фота: Dave Simpson / WireImage / Getty Images

Раней у гэтым месяцы 35-гадовая поп-зорка, якая пазіцыянуе сябе як актывістка бодзіпазітыву, аказалася ў цэнтры сенсацыйнага скандалу, калі тры яе былыя танцоркі, Крыстал Уільямс, Ноэль Радрыгес і Арыяна Дэвіс, падалі супраць яе ў суд, абвінаваціўшы Лізо ў стварэнні «варожага працоўнага асяроддзя».

Інсайдар НФЛ распавёў Daily Mail, што негатыўная рэакцыя на абвінавачанні заахвоціла арганізацыю неадкладна адхіліць Лізо ад удзелу ў шоу ў перапынку Супербоўла — раней яе імя фігуравала ў спісе як адной з прэтэндэнтак на ўдзел у шоу 2024 года.

«Размовы пра тое, што Лізо будзе ўдзельнічаць у перапынку або выконваць нацыянальны гімн, спыніліся пасля таго, калі яна аказалася акружаная скандалам», — сказала крыніца пасля абвінавачанняў, што Лізо катэгарычна адмаўляе.

***

Супербоўл — галоўная спартыўная падзея года ў ЗША, цяпер праводзіцца ў другую нядзелю лютага.

Гэта фінальны матч за званне пераможцы Нацыянальнай футбольнай лігі. Тэле– і інтэрнэт-аўдыторыя Супербоўла збірае больш за 100 мільёнаў гледачоў, куды больш чым трансляцыі баскетбола або бейсбола. Кошт рэкламных ролікаў перад пачаткам і ў перапынку складае мільёны даляраў.

Выступіць падчас Супербоўла — вельмі прэстыжна і пачэсна, таму ў спіс выканаўцаў трапляюць выключна зоркі.

Чытайце таксама:

Вядомую амерыканскую спявачку абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях

Nashaniva.com