Унутраныя войскі атрымаюць на ўзбраенне мінамёты і ПЗРК
Ва ўнутраных войсках маецца шырокі арсенал узбраенняў пад розныя задачы і праводзіцца яго абнаўленне з улікам досведу поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
15.08.2023 / 15:01
Сяргей Грабеннікаў. Скрыншот відэа
Цяпер вядзецца праца па пастаноўцы на ўзбраенне ва ўнутраныя войскі мінамётаў, процітанкавых ракетных комплексаў, ПЗРК, паведаміў журналістам намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Сяргей Грабеннікаў, піша «Спутнік».
Ён адзначыў, што ва ўнутраных войсках ёсць шырокі арсенал узбраенняў пад розныя задачы, праводзіцца яго абнаўленне.
«На сёння мы праводзім працу па пастаноўцы на ўзбраенне мінамётаў, процітанкавых ракетных комплексаў і сродкаў супрацьпаветранай абароны», — сказаў Грабеннікаў.
Ён удакладніў, што ўнутраныя войскі — гэта войскі пастаяннай гатоўнасці.
«Мы пастаянна гатовыя да выканання розных задач, і час прыбыцця ў раён, у якім здарылася нейкае надзвычайнае здарэнне або тэракт, абмежаваны. Мы туды прыбываем разам з органамі ўнутраных спраў першымі, а каб прыбыць першымі, трэба ўмець адбіць напад, маючы рознае ўзбраенне: ад палкі гумавай да мінамётнай батарэі або беспілотнікаў», ― падкрэсліў намеснік камандуючага.
Чытайце таксама:
Намеснік начальніка ГУБАЗіК выступіў супраць спынення рэпрэсій
Карпянкоў наведаў лагер вагнераўцаў
Карпянкоў пра новыя атрады спецназа: Мы будзем выкарыстоўваць багаты досвед НКВД