У Германіі затрымалі пяцярых беларусаў, якія там працавалі нелегальна
У нямецкім горадзе Людвігсхафен, зямля Бадэн-Вюртэмберг, затрымалі пяцярых беларусаў, працаўладкаваных у абыход дзейных правілаў. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую мытню.
15.08.2023 / 15:19
Нямецкая паліцыя. Фота: Wikimedia Commons
Нашых суайчыннікаў выявілі падчас праверкі будаўнічай пляцоўкі на мінулым тыдні. Аказалася, што яны нанятыя кампаніяй, якая базуецца ў Польшчы, а цяпер выконвае заказ у Германіі.
У работнікаў былі толькі польскія візы, якія даюць права знаходзіцца і працаваць у Польшчы.
На тэрыторыі ж Германіі яны, атрымліваецца, знаходзіліся і працавалі незаконна.
Распачата расследаванне, пашпарты мужчын перададзеныя міграцыйным службам.