У Еўропе склалі рэйтынг краін, якія найлепш пасуюць для дыстанцыйнай працы

Новае даследаванне вызначыла 10 найлепшых еўрапейскіх краін для дыстанцыйных работнікаў.

16.08.2023 / 08:25

Лафатэнскія астравы ў Нарвегіі. Фота: Sergey Trofimov / Getty Images

Эксперты параўналі такія характарыстыкі, як кошт жыцця, хуткасць інтэрнэту, колькасць людзей, якія ўжо працуюць дыстанцыйна, а таксама ўмовы выдачы візы «лічбавым качэўнікам» у розных еўрапейскіх краінах, каб вызначыць найлепшыя месцы для пераезду людзей, занятых дыстанцыйнай працай, піша Yle.

У ходзе параўнання высветлілася, што найлепшай краінай для дыстанцыйных работнікаў з рэйтынгам 7,79 стала Нарвегія.

За ёй знаходзяцца Нямеччына і Венгрыя з рэйтынгам 7,22 і 7,10 адпаведна. 

Пасля ідуць Іспанія (6,76), Партугалія (6,70), Румынія (6,14), Эстонія (5,91).

Латвія на 10-м месцы (5,34), Польшча на 18-м (3,64), Літва на 20-м (2,96).

Усяго ў рэйтынг было ўключана 23 краіны.

Чытайце таксама:

Які польскі горад найлепшы для жыцця. Апублікаваны рэйтынг

EPAM абышла Wargaming па выплаце падаткаў у Літве

У тройку найменш стрэсавых аэрапортаў свету ўвайшоў адзін добра знаёмы беларусам

Nashaniva.com