Круты заявіў, што ўжо пачалі рэалізацыю праекта сумеснага беларуска-расійскага самалёта
Нейкая канкрэтыка аб стварэнні ў Беларусі грамадзянскага самалёта можа з'явіцца да канца года. Пра гэта заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты, піша БелТА.
16.08.2023 / 13:36
Фота: БелТА
Пасол нагадаў, што ўрады Беларусі і Расіі ўжо падпісалі праграму сумесных дзеянняў у развіцці авіябудавання. «Пакуль два нашы прадпрыемствы будуць удзельнічаць як кааператары, пастаўшчыкі камплектуючых у расійскіх праектах, гэта ў асноўным МС-21 і Superjet», — сказаў ён.
«Наконт самалёта, які непасрэдна будзе вырабляцца ў Беларусі: сёння пачаты праектныя работы. Пакуль казаць канчаткова пра мадэль, аб'ёмы фінансавання і нават умяшчальнасць гэтага самалёта рана. Да канца года будзе зроблена вось гэтая, скажам так, праектная праца, і потым ужо будзе нейкая канкрэтыка», — падкрэсліў пасол.
Чытайце таксама:
У Расіі развіталіся з ідэяй стварэння вайсковага «карабля-невідзімкі». Няма ні грошай, ні тэхналогій
Беларусь адмовілася будаваць свой порт у Расіі
Дзмітрый Круты сказаў, што ў Беларусі неўзабаве будзе ўласны флот. Прынамсі, ён у гэта верыць