Колькі грошай выдаткоўваюць на ежу ў Беларусі і іншых краінах. З'явіўся рэйтынг

Аналітыкі Рicоdi.cоm падлічылі, колькі грошай трацяць на ежу жыхары розных краін свету, піша myfin.by.

16.08.2023 / 14:59

Даследаванне паказала, што ў залежнасці ад краіны выдаткі на прадукты харчавання складаюць ад некалькіх працэнтаў да больш за палову ўсіх спажывецкіх выдаткаў.

Да дзяржаў, у якіх на ежу і безалкагольныя напоі, што спажываюцца дома, у сярэднім прыпадае менш за 1/10 усіх выдаткаў, адносяцца: ЗША — 6,7%, Сінгапур — 8,4%, Вялікабрытанія — 8,7%, Ірландыя — 9,2%, Швейцарыя — 9,9%.

Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца на 77-м месцы сярод 105 краін: на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі прыпадае 32,1 працэнта ад выдаткаў на спажывецкія тавары і паслугі. 

Падобныя вынікі ў Гандураса (31,9%), Індыі (32,1%) і Грузіі (32,3%).

Паказчык Польшчы — 17,2%, Латвіі — 19,3%, Літвы — 21%, Расіі — 29%, Украіны — 41,6%.

Сярод краін у рэйтынгу самы высокі працэнт выдаткаў на прадукты харчавання ў Нігерыі (59%), М'янме (56,6%) і Кеніі (56,1%).

Колькі грошай трацяць на ежу ў краінах Еўропы

Сярод еўрапейскіх краін самыя высокія выдаткі на прадукты харчавання назіраюцца ў Швейцарыі ($359 за месяц), Нарвегіі ($341) і Даніі ($311), што можна растлумачыць высокімі цэнамі ў гэтых краінах.

Самыя нізкія выдаткі на прадукты харчавання адзначаныя ў Азербайджане ($102), Беларусі ($98) і Малдове ($97).

Калі казаць пра суседзяў Беларусі , то выдаткі на прадукты харчавання ў Літве складаюць $241, у Латвіі — $181, у Расіі — $146, у Польшчы — $142, ва Украіне — $108.

Чытайце таксама:

У Еўропе склалі рэйтынг краін, якія найлепш пасуюць для дыстанцыйнай працы

Які польскі горад найлепшы для жыцця. Апублікаваны рэйтынг

У тройку найменш стрэсавых аэрапортаў свету ўвайшоў адзін добра знаёмы беларусам

Nashaniva.com