Што такое глімеры і нашто пра іх ведаць

Новы трэнд сацсетак — глімеры, псіхалагічная з’ява, супрацьлеглая трыгерам. Тлумачым, што хаваецца за гэтымі тэрмінамі і чаму свае глімеры варта ведаць.

18.08.2023 / 14:11

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Калі глімеры — адносна новы тэрмін, то пра трыгеры вы маглі чуць. Гэта драбніца, здольная справакаваць у вас моцную негатыўную рэакцыю. Трыгерамі могуць стаць словы, гукі, людзі, колеры, пахі, фізічныя адчуванні ці нават час дня або сезон — то-бок любы сэнсарны феномен, звязаны з пэўнай траўмай або ментальнай з'явай.

Напрыклад, калі чалавек мае псіхалагічную траўму ад таго, што быў сведкам баявых дзеянняў, яго можа трыгерыць гук феерверкаў. Таго, хто перажыў напад сабакі, могуць пужаць сабакі пэўнай пароды або любыя сабакі. Гаворка не абавязкова пра страх: калі той, хто змагаецца з алкагольнай залежнасцю, адчуе пах спіртнога, у яго галаве можа ўзнікнуць нясцерпнае жаданне выпіць.

Людзей можа трыгерыць і адсутнасць пэўных з'яў. Калі ў дзяцінстве чалавека часта пакідалі аднаго, трыгерам для яго можа стаць ігнараванне, непрачытанае суразмоўцам паведамленне, адмова ў камунікацыі ці проста адзінота. 

Псіхолагі дакладна не ведаюць, як фармуюцца трыгеры. Верагодна, мозг фіксуе траўматычныя ўспаміны не так, як звычайныя, яны часта захоўваюцца за межамі нашай свядомай памяці. Тым не менш, і ў мазгу, і ў целе застаецца інфармацыя пра перажыты досвед, які нам пагражаў.

Каб у будучым мы былі ў бяспецы, мозг прычэплівае рэакцыю «бі ці бяжы» да рэчаў, якія нам нагадваюць пра траўму — напрыклад, да пэўнага паху ці гуку. Гэта і ёсць трыгеры. Таму калі мы з імі сутыкаемся, мы вядзем сябе так, нібыта знаходзімся пад пагрозай. Гэта выклікае рэакцыю, падобную да траўматычнай.

Карысна ведаць свае трыгеры і ўсведамляць, калі яны ўплываюць на ваш стан і калі гэтага можна пазбегнуць. Але, на шчасце, гісторыю з трыгерамі можна павярнуць і іншым бокам. У гэтым нам дапамогуць глімеры.

Пра іх упершыню загаварылі некалькі гадоў таму, але сапраўды папулярнымі глімеры сталі ў апошні час. Так называюць дробязі, якія прыносяць радасць. Тэрмін глімеры прыдумала Дэб Дана, клінічны псіхолаг з ЗША, якая займаецца псіхалагічнымі траўмамі. 

Глімеры, ад англійскага слова glimmer, пробліск, робяць жыццё нашмат лепшым, але не трэба блытаць іх з фальшывым аптымізмам нягледзячы ні на што. Шчаслівыя моманты існуюць не для таго, каб забыць пра дрэннае ў жыцці, а для таго, каб цяжкія дні было лягчэй перанесці.

У кожнага чалавека свае прыклады глімераў. Тым не менш, вам могуць падысці такія варыянты:

Тое, што для кагосьці з'яўляецца глімерам, можа быць зусім не так прыемна іншаму чалавеку, а то і працаваць для яго як трыгер. Калі вам хочацца звярнуцца да нейкага глімера, напрыклад, запаліць араматычную свечку, варта паважаць свабоду таго, хто знаходзіцца ля вас. Як сведчыць залатое правіла маралі: «Рабі ў дачыненні да іншых тое, што яны рабілі б у дачыненні да сябе самі».

Як знайсці свае глімеры? Падумайце пра момант (нават калі ён быў даўно), калі вы адчувалі сябе ў бяспецы і спакоі, калі вам было ўтульна. Або згадайце сваё дзяцінства і тое, што вам дарыла тады адчуванне клопату, ці ўспомніце любімага чалавека (або прыдумайце таго, каго вам хацелася б бачыць каля сябе). Якія дэталі ёсць у гэтых вобразаў ці выяваў?

Шмат для каго пошук глімераў можа стаць складанай задачай. Дэб Дана раіць пачынаць з малога — напрыклад, паставіць сабе мэту знаходзіць вакол сябе па адным глімеры, то-бок прыемным, кожны дзень. Можна іх запісваць, каб ведаць, што здольнае вас падтрымаць у цяжкую хвіліну.

Звычка шукаць паўсюль глімеры можа дапамагчы супрацьстаяць частай чалавечай звычцы факусавацца на негатыўным досведзе. Такое практыкаванне можа дапамагчы тым, хто часта затрымліваецца ў думках, звярнуць увагу на тое, што адбываецца навокал. Калі ў вас гэта ўвойдзе ў звычку, магчыма, вы натрэніруеце свой мозг паўсюль знаходзіць рэчы, якія дапамагаюць вам быць шчаслівым і адчуваць сябе ў бяспецы.

А вось што карыстальнікі сацсетак расказваюць пра свае глімеры. Для гэтай дзяўчыны глімер — гэта прабежка з сабакам. 

@kylieannand Truly thankful I wake up early to get a 7km adventure with her every morning and finish it off at the river together watching the sunrise #dogmom #glimmers #memories #dogsoftiktok #grateful #glimmermoments #timeisprecious #earlymorning #livingmybestlife #bestfriend #doglife #dreamlife ♬ original sound - Lennon & Linds

Некаторыя карыстальнікі робяць цэлыя падборкі ўласных глімераў. Напэўна, гэта вельмі зручна:

@luckycopperpenny More of my favorite glimmers #glimmers #mentalhealth ♬ come into my arms - november ultra

@oddasstitty Finding the glimmers. #fyp #glimmers ♬ mystery of love 2 -

@joanadssz Paz #summer #glimmers #lifemoments #momentsdevie #preciousmoments #peaceful #skylovers #relaxingvideos #keepdreaming #summerlove #sealovers #nature #pazesossego ♬ original sound - CAPCUT TEMPLATES - CAPCUT TEMPLATES

@laura_jo_sawyer June glimmers ✨ #healingmoments #glimmers #tinybeautifulthings ♬ Healing - FLETCHER

@shaynateresetaylor I love the idea of focusing on these throughout your day what glimmers have you noticed recently? #foryou #glimmer #glimmers #smallmoments #slowliving #slowlivinglifestyle #romanticizeyourlife #intentionalliving #mentalhealthmatters #mentalhealthawareness ♬ Bird Song - Nature Sounds and Music for Sleep and Relaxation

Перажыла 2022-гі дзякуючы памідорам. Нестандартнае хобі маладой актывісткі — саджанцы назвала Кандрат і Крапіва

Новы натхняльны трэнд — у тыктоку шырыцца мода на надзею

«Палешукі сталі Хобсамі». Як беларусы адсылаюць сваё ДНК у Амерыку і шукаюць продкаў па тэстах

Вера Белацаркоўская