У новым раёне Слуцка з'явіцца вуліца Настассі Слуцкай

Слуцкі раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў назвы вуліц, якія праектуюцца ў новым мікрараёне Зарэчны. Як адзначаецца ў адпаведным рашэнні, адна з вуліц будзе называцца ў гонар «княгіні Настассі Слуцкай, якая ўзначаліла абарону горада ў 1505 годзе ад крымскіх татараў».

16.08.2023 / 17:56

Помнік Настассі Слуцкай у Слуцку. Фота: slutsk24.by

Іншыя вуліцы атрымаюць наступныя назвы: Герояў-Вызваліцеляў, імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Бруя, Рачная, Спартыўная, Міру і Дружбы.

Раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў усе назвы на беларускай і рускай мовах.

Чытайце таксама:

Навуменка, Хруцкі, Цітовіч… У чый яшчэ гонар назвалі новыя мінскія вуліцы?

У Слуцку паставілі памятны знак з памылкай у імені пісьменніка, але чыноўнікі яе не прызнаюць

У Слуцку абнавілі стэлы на ўездах у горад, памянялі дату яго заснавання

Nashaniva.com