Толькі восьмая раніцы, а ў Мінску ўжо +23°С
У рэгіёнах сітуацыя аналагічная, звяртае ўвагу тэлеграм-канал «Надвор'е»
17.08.2023 / 08:16
«Халадней» усяго ў ваколіцах паўднёвага Брэста Брэста — +19,9°С, а найцяплей на беларускай Крайняй Поўначы: у Езярышчы — +23,4°С.
Сёння днём у многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра складзе +30..+34°С. У Мінску ўдзень максімальная тэмпература паветра складзе +30..+31°С. Спёка пратрымаецца яшчэ некалькі дзён.
Але ў ёй нічога дзіўнага няма, роўна год таму, у гэтыя ж жнівеньскія дні, было так жа спякотна.
Чытайце таксама:
Спёка вярнулася. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е