Нейрабіёлагі аднавілі песню Pink Floyd па запісаных мазгавых хвалях слухачоў

Амерыканскія даследчыкі змаглі рэканструяваць песню Another Brick in The Wall гурта Pink Floyd на аснове аналізу імпульсаў актыўнасці, якія праходзяць праз пэўную частку скроневай долі мозга.

17.08.2023 / 11:29

Pink Floyd. Фота з Вікіпедыі

Каб сабраць звесткі аб мазгавой актыўнасці, навукоўцы адабралі 29 добраахвотнікаў, якія мелі імплантаваныя мазгавыя электроды для лячэння эпілепсіі. Затым даследчыкі ўключылі песню, каб адсачыць нейронавыя патэрны ў мазгах слухачоў.

Атрыманыя даныя нейрабіёлагі прааналізавалі пры дапамозе камп'ютарных алгарытмаў. У выніку атрымалася аднавіць трэк у скажоным, але ўсё яшчэ пазнавальным выглядзе.

Як сцвярджаюць навукоўцы, гэтае даследаванне дапаможа пацыентам, у якіх парушаны моўны апарат праз пашкоджанне галаўнога мозга. У перспектыве можа быць распрацаваны дэкодар, які будзе сінтэзаваць мову чалавека, перадаючы інтанацыю, танальнасць і нават музыкальнасць мовы.

Чытайце таксама:

Бельгійскі ўніверсітэт запускае курс аналізу тэкстаў Тэйлар Свіфт

Памёр музыкант — легенда контркультуры. Аднак пра сваю шалёную папулярнасць ён даведаўся праз 30 гадоў

Лізо выключылі са спіса артыстаў-удзельнікаў Супербоўла. Днямі яе абвінавацілі ў сэксуальным гвалце

Nashaniva.com