Затрыманага ксяндза Антонія Адамовіча асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Святар некалькі дзён правядзе ў ізалятары.
17.08.2023 / 12:32
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП) мужчына атрымаў пакаранне і некалькі дзён правядзе ў ізалятары, паведамляе тэлеграм-канал «Права мае».
Яго выклікалі ў сельсавет, дапыталі і забралі тэлефон на праверку. Ксяндза затрымалі 13 жніўня. У плябаніі касцёла правялі ператрус.
Ксёндз Антоній Адамовіч — ураджэнец Гродзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі, пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёна.
З поўным спісам пераследавання беларускіх святароў у кантэксце палітычнага крызісу можна азнаёміцца тут.