«Парыж проста кішыць пацукамі». Амерыканскі блогер паказаў, як шмат грызуноў бегае па французскай сталіцы

Тыктокер Грэй Дэвіс апублікаваў відэа, якое паказвае, як выглядаюць вуліцы Парыжа ноччу. На відэа можна ўбачыць мноства пацукоў амаль на кожным кроку. Відэа за чатыры дні набрала больш за 1,5 мільёнаў праглядаў.

17.08.2023 / 17:03

Парыж займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці пацукоў. Паводле ацэнак экспертаў, у гэтым горадзе налічваецца да чатырох мільёнаў грызуноў. А ў 2020 годзе мэр Парыжа нават зрабіў змаганне з гарадскімі пацукамі часткай сваёй выбарчай кампаніі.

У каментарыях пад відэа карыстальнікі жартуюць, што мульцік «Рататуй» цяпер набыў новы сэнс.

Чытайце таксама:

У Нагорным Карабаху для пошуку мін выкарыстоўваюць пацукоў. Праўда, не тых, якіх мы ведаем

Навукоўцы вынайшлі новы спосаб барацьбы з пацукамі — гуманны-гуманны

Іспанскі футбольны клуб папрасіў не есці семак на стадыёне. Бо няма паратунку ад пацукоў

Nashaniva.com