Даляр сёння патаннеў на паўтары капейкі

Расійскі рубель на столькі ж падаражэў.

18.08.2023 / 11:18

Фота: Наша Ніва

На таргах у Мінску 18 жніўня даляр патаннеў на 1,82 капейкі да 3,1290 беларускага рубля.

Расійскі рубель вырас на 1,70 капейкі да 3,3604 за 100 адзінак.

Кітайскі юань апускаецца на 2,44 капейкі да 4,2731 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Nashaniva.com