За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі мужа і жонку Тарасевічаў, суд чакае іх дачку
У судзе Ленінскага раёна Мінска 1 жніўня вынесены прысуд сямейнай пары Сяргею і Юліі Тарасевічам. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».
18.08.2023 / 12:34
Справу разглядала суддзя Юлія Шут.
Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей і Юлія Тарасевіч неаднаразова ў жніўні і верасні 2020 года прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стаялі і рухаліся па праезнай частцы вуліц і дарог, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, (…) пры гэтым фатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам, які ўзялі ў кагосьці з прысутных удзельнікаў маршу.
Іх апазналі на фотаздымках і да суда змясцілі ў СІЗА №1.
Суд даў ім па тры гады хатняй хіміі.
Цяпер у СІЗА Мінска знаходзіцца іх дачка, палітзняволеная Дар’я Тарасевіч, якую затрымалі 9 ліпеня за ўдзел у акцыях пратэсту.
Чытайце таксама:
За каментары ў «ЧКБ» жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі да шасці гадоў калоніі
Жыхару Камянца далі калонію за пашкоджанне чыгункі каля польскай мяжы