Для беларускіх школьнікаў надрукавалі тры кнігі пра генацыд

На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, якая тычылася падрыхтоўкі да новага навучальнага года, міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў сумесную працу з Генеральнай пракуратурай.

18.08.2023 / 12:50

Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Ён расказаў, што да пачатку навучальнага года падрыхтавалі тры спецыялізаваныя выданні на тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны прызначаныя для трох катэгорый школьнікаў: 1-4-я, 5-9-я і 10-11-я класы, піша БелТА.

Таксама Іванец расказаў, што Мінадукацыі па даручэнні Лукашэнкі правяло поўную рэвізію навучальных дапаможнікаў. За апошнія гады выдадзены цэлы шэраг найменняў для агульнай сярэдняй адукацыі, а пяць падручнікаў спатрэбілася грунтоўна скарэктаваць.

Два такія дапаможнікі сёлета ўжо перавыдалі. Гэта геаграфія для 7-га класа і біялогія для 8-га класа.

Тры навучальныя дапаможнікі — па гісторыі Беларусі для 9-х і 10-х класаў і геаграфія для 8-га класа — будуць выдадзены ў гэтым навучальным годзе і таксама паступяць у школы.

Чытайце таксама:

Старшакласнікам раздадуць падручнікі аб генацыдзе

Генпракуратура Беларусі апублікавала спіс нацысцкіх злачынцаў. Сярод іх Коль, Шродэр і Шольц

Генпракуратура збіраецца займацца генацыдам яшчэ 5—7 гадоў

Nashaniva.com