БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Бабруйску прадалі два будынкі крэпасці — па адной базавай за кожны

18.08.2023 / 13:55

Nashaniva.com

17 жніўня ў Бабруйску прайшоў аўкцыён па продажы будынкаў крэпасці, пабудаванай у 1810-1836 гадах. На аўкцыён былі выстаўлены два склады крэпасці, на 243 і 206 квадратных метраў. Стартавы кошт складаў адну базавую велічыню за кожны будынак, піша mogilev.media.

Фота: Дзяржмаёсмасць

На абодва склады прэтэндавалі па адным пакупніку, якія і сталі ўласнікамі. Паведамляецца, што гэта жыхар Бабруйска.

Па ўмовах аўкцыёну, новыя ўласнікі на працягу паўгода пасля пакупкі павінны звярнуцца ў Міністэрства культуры па дазвол на рэстаўрацыю.

Фота: Дзяржмаёмасць

Самі працы пакупнікам трэба будзе выканаць на працягу трох гадоў пасля рэгістрацыі дамовы куплі-продажу. Зямельныя ўчасткі, на якіх стаяць будынкі, новыя ўладальнікі атрымаюць у арэнду на 50 гадоў.

Чытайце таксама:

Прызначылі новага дырэктара ў Брэсцкую крэпасць

Першы этап рэстаўрацыі абарончага храма ў Мураванцы амаль скончаны. Далей возьмуцца за гатычныя інтэр'еры

Як жывуць сем'і, чые дамы знаходзяцца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула