Тэлеграм-канал «Хрысціянскай візіі» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі
Такое рашэнне 16 жніўня вынес суд Мёрскага раёна.
18.08.2023 / 15:07
Чарговае папаўненне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — у спіс трапіў тг-канал «Хрысціянская візія»
Таксама «экстрэмісцкай» прызналі старонку ў Facebook «Краіна для жыцця».
Супрацоўнікі тэлеграм-канала «Хрысціянская візія» просяць чытачоў улічваць гэта, калі яны знаходзяцца ў Беларусі ці плануюць туды ехаць. Што праўда, сацсеткі пакуль «чыстыя».