Латушка перадаў Украіне дакументы з абгрунтаваннем санкцый супраць беларускага ваенпрама
Дакументы з аргументаваннем неабходнасці накладання санкцый на 8 прадпрыемстваў беларускага вайскова-прамысловага комплексу кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка перадаў украінскаму Нацыянальнаму агенцтву па прадухіленні карупцыі (НАПК).
18.08.2023 / 19:37
Павел Латушка — у цэнтры
«Таксама, паводле Нацыянальнага агенцтва па прадухіленні карупцыі Украіны, пералік прадпрыемстваў будзе накіраваны ў Службу бяспекі Украіны для вывучэння і далейшага ўвядзення ў дачыненні да іх санкцый», — гаворыцца ў паведамленні.
«Мэтай нашай санкцыйнай палітыкі ў вайскова-прамысловай сферы з'яўляецца паслабленне магчымасці рэжыму Лукашэнкі садзейнічаць расійскай агрэсіі супраць Украіны і вырабляць узбраенні для патрэб Расійскай Федэрацыі», — заявіў Павел Латушка.
Чытайце таксама:
НАУ перадало ўкраінцам спіс асоб для ўвядзення супраць іх персанальных санкцый
Беларускі Чырвоны Крыж могуць выключыць з Міжнароднай федэрацыі — Латушка