У Варшаве пройдзе фестываль беларускай музыкі «Грай»
Беларускі фестываль «Грай» пройдзе ў Варшаве 1 верасня. У музычнай частцы фэсту адбудуцца выступы гуртоў Volski, «Дай Дарогу!», Dzieciuki, J:Морс,:B:N: і The Superbullz. Afterparty — Papa Bo Selektah. Вядучыя — Марына Савіцкая і Аляксандр Памідораў.
19.08.2023 / 15:36
Акрамя музычнай праграмы, можна будзе пачаставацца на фуд-корце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксесуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г. д.).
Ад 15 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой зайграюць маладыя беларускія выканаўцы.
Дабрачынны фэст «Грай» праходзіў летась 3 верасня ў Варшаве. Яго мэта была — падтрымаць беларускіх музыкаў, якія пацярпелі ад рэжыму, частка сродкаў ад імпрэзы была скіраваная на дапамогу творцам.
Квіткі тут.
Час: 1 верасня (пятніца), ад 15:00.
Месца: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).
Чытайце таксама:
У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Дзе і як падпісаць петыцыю