Беларуска загінула ў ДТЗ у Арменіі, яшчэ трое беларусаў пацярпелі
Трагедыя адбылася ў Сюнікскай вобласці Арменіі на трасе Ерэван — Сісіян. У выніку ДТЗ загінула беларуска, яшчэ трое беларусаў накіравана ў медустанову, дзе яны прайшлі дадатковае абследаванне, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС, піша БелТА.
19.08.2023 / 21:37
«Амбасада Беларусі ў Арменіі знаходзіцца ў кантакце з армянскімі і беларускімі кампетэнтнымі органамі, гатовая аказаць усё неабходнае консульска-прававое садзейнічанне», — гаворыцца ў паведамленні.
Армянскія крыніцы паведамляюць, што на 149-м кіламетры трасы Ерэван — Сісіян машына Toyota выехала з праезнай часткі дарогі і перакулілася. Паведамленне аб ДТЗ паступіла ў Нацыянальны цэнтр крызіснага кіравання Сюнікскага абласнога выратавальнага ўпраўлення сёння ў 11:26.
Чытайце таксама:
ДАІ Віцебскай вобласці будзе выкарыстоўваць дроны для кантролю за аўтамабілістамі
У Мінску за раніцу адбылося чатыры ДТЗ з матацыклістамі
На вуліцы Ваўпшасава ў Мінску ў ДТЗ пацярпеў матацыкліст
Мікрааўтобус з беларускімі рабочымі перакуліўся ў Татарстане