Украіне ўдалося ўпершыню знішчыць расійскі стратэгічны ядзерны бамбавік — The Moscow Times

У Расіі больш няма інжынерна-будаўнічай базы для вытворчасці такіх звышкаштоўных самалётаў.

21.08.2023 / 09:03

У сеціве, імаверна, з'явілася фота вайсковага аэрадрома «Сольцы» Наўгародскай вобласці пасля ўдару беспілотніка. У суботу быў пашкоджаны мінімум адзін самалёт, паведаміла Мінабароны РФ. На фота відаць цалкам згарэлы Ту-22М3.

Як піша выданне The Moscow Times, за кошт дыверсій і нападаў былі знішчаны і пашкоджаны больш за дзясятак расійскіх самалётаў і верталётаў на авіябазах у Беларусі, акупаваным Крыме, Разані, Энгельсе, Новасібірскай і Пскоўскай абласцях, але гэта першы зафіксаваны выпадак знішчэння Украінай падобнага стратэгічнага бамбавіка Ту-22М3. У Расіі больш няма інжынерна-будаўнічай базы для вытворчасці такіх самалётаў, якія наносяць удары па Украіне з далёкай адлегласці па-за зонай дасягальнасці ЗРК.

Па словах крыніц The Moscow Times, раней пытанне дыверсій абмяркоўвалася на нарадах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з сілавікамі. Яны «кляліся», што падобнага больш не адбудзецца, але 100%-ную гарантыю ніхто даць не змог.

Nashaniva.com