Украіне трэба 128 знішчальнікаў, каб замяніць стары авіяпарк і здабыць перавагу ў небе — Паветраныя сілы Украіны

Прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат заявіў у эфіры ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода», што цяперашнія ўкраінскія патрэбы ў вайсковых самалётах — 128 знішчальнікаў.

21.08.2023 / 16:20

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Нідэрланды. Фота: AP Photo/Peter Dejong

«Да гэтай лічбы мы і імкнемся. Зразумела, што вайна можа ўнесці свае карэктывы, але больш за 100 самалётаў сапраўды трэба, каб разгрупаваць іх на розных аэрадромах, каб яны рэагавалі на розныя выклікі і наносілі ўдары па розных цэлях. І па самалётах, і па наземных, і па тылах праціўніка, у прыватнасці», — сказаў ён.

Учора стала вядома, што Нідэрланды перададуць Украіне 42 знішчальнікі F-16, а Данія — 19.

Чытайце таксама:

Данія перадасць Украіне 19 самалётаў F-16

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб «прарыўной дамоўленасці» наконт паставак знішчальнікаў F-16 ва Украіну

Украінскія пілоты пачнуць навучанне на знішчальніках F-16 у Даніі ў канцы жніўня

ЗША ўхвалілі перадачу Украіне самалётаў F-16

Nashaniva.com