На вайсковым аэрадроме ў Мазырскім раёне вядуцца нейкія работы

Змены рэльефу адбыліся на грунтавой частцы старога аэрадрома каля вёскі Вялікі Бокаў у ліпені-жніўні гэтага года, заўважыла выданне «Флагшток».

21.08.2023 / 16:47

Якасць даступных спадарожнікавых здымкаў не дазваляе вызначыць, якія работы там праводзяцца.

У пачатку 2022 года аэрадром быў выкарыстаны для размяшчэння расійскіх верталётаў для атакі на поўнач Украіны. Пасля аэрадром застаўся пад кантролем расійскіх войскаў.

Чытайце таксама:

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі аэрадрома пад Мазыром

Беларусь атрымае яшчэ восем расійскіх верталётаў Мі-35

Беларусь пакінулі дзевяць расійскіх знішчальнікаў і ўсе верталёты — «Беларускі Гаюн»

Nashaniva.com