Васьмігадовага хлопчыка насмерць збіў грузавік у Гродне
Трагедыя здарылася ў 17:30 у панядзелак на вуліцы Суворава.
22.08.2023 / 07:52
Фота: Гродзенская міліцыя
Кіроўца МАЗ пры павароце не заўважыў дзіцяці на ровары, якое перасякала дарогу па лініі ходнікаў.
Васьмігадовы хлопчык атрымаў сур'ёзныя траўмы, яго даставілі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі.
Як паведамляе Следчы камітэт, у дачыненні да 32-гадовага кіроўцы грузавіка распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Пры гэтым следчыя просяць сведак здарэння звязацца з імі па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Гродзенскай вобласці +375 (33) 621-15-35. Тэлефанаваць можна кругласутачна.
Чытайце таксама:
У Гомельскім раёне на 15-гадовага падлетка рухнула жалезабетонная перагародка. Хлопец загінуў