Кніга пра Магдалену Радзівіл

Днямі ў сэрыі Бібліятэкі Беларускага гістарычнага агляду выйшла 15-ая кніга. Гэта – кніга а. Аляксандра Надсана «Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі».

11.08.2006 / 21:14

Днямі ў сэрыі Бібліятэкі «Беларускага гістарычнага агляду» выйшла 15-ая кніга. Гэта – манаграфія а. Аляксандра Надсана «Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі». У нейкім сэнсе дасьледаваньне ёсьць істотна перапрацаваным выданьнем кнігі «Магдадена Радзівіл і Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі».

Кніга складаецца з дзьвюх частак:«Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне», «Таямніца брыльянтавага калье». Друкуецца таксама падборка дакумэнтаў у справе «зьнікненьня» калье княгіні.

Пішучы пра мэты выданьня кнігі а. Аляксандар, які днямі адсьвяткаваў 80-годзьдзе, зазначае: «Я хацеў таксама ўшанаваць памяць добрай і разумнай асобы, балюча параненай у высакародных пачуцьцях да свайго народу тымі, чый абавязак – лячыць раны і сунімаць боль. Апошнім часам беларусам вернутыя імёны шматлікіх выдатных постацяў з іхняй гісторыі. Было б справядліва, каб пасярод гэтых постацяў знайшлося месца для княгіні Магдалены Радзівіл».

Кніга вартая прачытаньня і перачытаньня.

АГ