Сістэма міжнародных пераводаў WebMoney абмежавала паслугі для беларусаў

У Беларусі цяпер нельга папоўніць кашалёк WebMoney у беларускіх рублях. З 21 жніўня беларусам даступны толькі вывад сродкаў у сістэме, прычым на гэта адвялі пэўны тэрмін, піша «Люстэрка».

22.08.2023 / 16:56

Папаўненне кашалька WebMoney ў Беларусі больш недаступна. На працягу трох месяцаў з моманту ўвядзення змяненняў — то-бок з 21 жніўня — можна толькі выводзіць сродкі з электроннага кашалька. Адкрыць новы кашалёк пакуль таксама немагчыма.

Абмежаванне афіцыйна звязана з правядзеннем тэхнічных работ, але ці адновіцца пасля праца WebMoney ў поўным аб'ёме, у кантакт-цэнтры сістэмы не ведаюць.

У той жа час заяўляецца, што WebMoney мае намер далей працаваць як плацежная сістэма Беларусі.

«Кампанія WebMoney працягвае сваю працу як плацежная сістэма ў Рэспубліцы Беларусь. У найбліжэйшы час новая плацежная сістэма вэбмані будзе ўнесена ў рэестр плацежных сістэм РБ, — паведамляе кампанія. — Усе кліенцкія праграмы вэбмані (Keeper, Enum і іншыя) працягнуць сваю працу ў звычайным штатным рэжыме».

Хоць раней ужо была інфармацыя, што з 21 жніўня прыпыняецца эмісія электронных грошай у сістэме WebMoney. 

Чытайце таксама:

«Белкарт» упершыню за 10 гадоў абнавіла лагатып

Чыгуначныя квіткі можна цяпер набыць з дапамогай яшчэ адной плацежнай сістэмы

«Байсол» пачаў рабіць рассылкі данатарам. У людзей узніклі пытанні да бяспекі такіх лістоў

Nashaniva.com