БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У жыхара Пастаў забралі тры тэлефоны за лайкі ў «Аднакласніках»

22.08.2023 / 19:49

Nashaniva.com

«Віцебская вясна» звярнула ўвагу на сямідзённы арышт Дзяніса Цыбульскага з Пастаў, прысуджаны яму 23 чэрвеня суддзёй суда Пастаўскага раёна Анатолем Карыткам. Тады ж у мужчыны суддзя загадаў канфіскаваць тэлефон. Але аказваецца, што гэтым усё не абмежавалася.

Віцебскі тэлеграм-канал заўважыў, што двума тыднямі раней, 7 чэрвеня, Цыбульскага той жа Карытка ўжо судзіў. І тады ён даў мужчыну 15 сутак арышту з канфіскацыяй двух тэлефонаў — Xiaomi Poco X3 і Samsung Galaxy J5.

Мужчына віны не прызнаў і заявіў на судзе, што ён, лайкаючы ўпадабаныя матэрыялы не пераследаваў мэты іх распаўсюджвання, ён іх не рэпосціў.

Пры гэтым абодва разы Цыбульскага судзілі за «экстрэмісцкія» матэрыялы ў «Аднакласніках».

У верасні 2020 года Дзяніса ўжо затрымлівалі ў Мінску на адным з нядзельных маршаў.

Чытайце таксама:

Затрымалі наваполацкага стаматолага Аляксандра Грудніцкага з жонкай. «Вярталіся ад сына з Літвы»

Імаверна, у Мёрах будуць судзіць пратэстанцкага пастара. Прычым па вельмі рэдкім артыкуле

У Магілёве затрымалі двух чалавек, але потым адпусцілі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула