Сталі вядомыя маштабы аблавы на «Белгіпразем». Пакараныя і звольненыя не менш за дзесяць супрацоўнікаў

ГУБАЗіК пахваліўся тым, што рэпрэсіі на «Белгіпразем» закранулі больш людзей, чым паведамлялася першапачаткова.

22.08.2023 / 22:35

Будынак праектнага інстытута «Белгіпразем». Фота: belarusinfo.by

Сёння ГУБАЗіК паведаміў пра тое, што ў праектным інстытуце «Белгіпразем» затрымалі не менш за дзесяць чалавек. У відэа на праўладных каналах паказалі яшчэ дваіх затрыманых — мужчыну і жанчыну, асобы якіх пакуль не атрымалася вызначыць.

Мужчыну вінавацяць у тым, што ён пажартаваў, што, калі Лукашэнка сыдзе, ён перафарбуе машыну ў бел-чырвона-белыя колеры. Жанчыну — у тым, што яна некалі пераслала сябру спасылку на незалежнае медыя, прызнанае «экстрэмісцкім».

ГУБАЗіК сцвярджае, што ў «Белгіпраземе» «вызвалілася каля дзесяці месцаў». Звычайна гэта значыць тое, што людзей звольнілі праз нязначныя правіннасці па адміністрацыйных артыкулах, звязаных з іхняй палітычнай пазіцыяй.

Нядаўна мы паведамлялі пра затрыманне двух супрацоўнікаў «Белгіпразем» і сына аднаго з іх. Іх вінавацяць у «экстрэмісцкіх» рэпостах, а сына супрацоўніка — ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні ў боты NEXTA і «Беларусі галаўнога мозгу».

Чытайце таксама:

На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы

Адміністрацыя гомельскага завода рэкамендавала падначаленым падтрымаць затрыманне работніка за «экстрэмізм». Многія пагадзіліся

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com