Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць паказваць «Барбі»
Паказ карціны Грэты Гервіг «Барбі» стартуе ў кінатэатрах Мінска 9 верасня і прадоўжыцца да 4 кастрычніка. Пра гэта паведамляецца на сайце «Кінавідэапраката».
23.08.2023 / 08:46
Аўстралійская актрыса Марго Робі выканала ролю Барбі. Фота: Photo by Samir Hussein / WireImage / Getty Images
У аб'яве таксама пазначана, што працягласць карціны — 114 хвілін.
Сусветная прэм'ера «Барбі» адбылася 21 ліпеня. За першыя выхадныя пракату фільм толькі ў ЗША сабраў $155 млн, а неўзабаве і адзін мільярд даляраў.
Калі пачнецца паказ «Апенгеймера», пакуль не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Цяпер і Барбі можа «купляць беларускае». Mark Formelle паказаў калекцыю адзення для лялек
У Брэсце пачнуць паказваць «Барбі»
Фільм «Барбі» сабраў ужо мільярд даляраў у сусветным пракаце
Чаго чакаць ад фільма «Барбі», пра які ўсе гавораць — уражанні ад прэм'еры
Барбенгеймер: «Барбі» перамагла «Апенгеймера» (але ў выйгрышы ўвесь Галівуд)