У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі яшчэ адну дзяўчыну 

Супраць яе завялі крымінальную справу.

23.08.2023 / 11:08

Аліна Будай. Фота: яе інстаграм

Затрыманую клічуць Аліна Будай, калі верыць яе Linkedin. Мяркуючы па сацсетках, ёй 31 год. Яна з Мінска, у 2014-м скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Працуе бухгалтарам. Яе затрымалі, меркавана, 15 жніўня — у гэты дзень яна знікла з усіх сацсетак.

У відэа сілавікоў дэманструюцца скрыншоты з яе інстаграма — на іх фота з пратэстаў. Таксама яе змушаюць сказаць, што яна зарэгістраваная ў «плане «Перамога»», але гэта, хутчэй за ўсё, не так, бо доказаў не прыводзіцца.

Вядома, што супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Nashaniva.com