П'яны магілёвец сабраўся ехаць да сяброўкі ў суседнюю краіну і ўзламаў для гэтага сем машын

У магілёўскую міліцыю звярнуліся ўладальнікі некалькіх аўтамабіляў, чые транспартныя сродкі пацярпелі ад рук невядомага. Хтосьці спрабаваў скрасці машыны, прыпаркаваныя ля дамоў, але кінуў іх адкрытымі, з пашкоджанымі дзвярыма.

23.08.2023 / 11:20

Міліцыянты высветлілі, што сем аўтамабіляў узламаў 30-гадовы мужчына, які нідзе не працуе, раней судзімы за разбой.

На гэты раз ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і перапісваўся са сваёй дзяўчынай, якая знаходзіцца ў суседняй краіне.

Калі яна адказала яму з невядомага нумара, хлопец прыраўнаваў сяброўку і вырашыў паехаць да яе, хоць ні правоў, ні пашпарта ў мужчыны не было. У выніку ён узламваў машыны, але шэсць з іх завесці не змог, а ў сёмай заглух матор.

Nashaniva.com